Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на лістапад 2021 году

1 лістапада

У лацінскім абрадзе сьвята Усіх Сьвятых.

20 гадоў таму (2001) – У Слоніме памёр Мікалай Варвашэвіч, беларускі тэатральны рэжысёр, заснавальнік Слонімскага беларускага драматычнага тэатру. Пахаваны ў Сьвіслачы.

2 лістапада

Дзяды, дзень памінаньня памерлых.

5 лістапада

445 гадоў таму (1576) – Кароль Стафан Баторы пацьвердзіў Гародні ўсе прывілеі.

10 лістапада

110 гадоў таму (1911) – У в. Нёман (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Станіслаў Сьвірка, беларуска-польскі літаратуразнавец, фальклярыст.

100 гадоў таму (1921) – У Смургонях нарадзіўся Віктар Роўда, беларускі харавы дырыжор, педагог. 

5 гадоў таму (2016) – У Гародні памёр Тамаш Тамашэвіч, філолаг, даследнік беларускай мовы. Пахаваны на могілках у Аульсе.

12 лістапада

365 гадоў таму (1656) – Памёр Альбрыхт Станіслаў Радзівіл, магнат ВКЛ, дзяржаўны дзеяч, гісторык, мемуарыст. Валодаў маёнткамі Нягневічы, Налібокі (Наваградзкі р-н), Геранёны (Івейскі р-н).

20 гадоў таму (2001) – Вышэйшым гаспадарчым судом Рэспублікі Беларусь зачынена газета “Пагоня”. Пазьней галоўны рэдактар газеты Мікола Маркевіч і журналіст Павал Мажэйка асуджаны на два гады спецпасяленьня паводле крымінальнай справы за “паклёп на прэзідэнта”.

13 лістапада

130 гадоў таму (1891) – У в. Руднікі (цяпер Пружанскі р-н) нарадзіўся Іван Саланевіч, спартовец, публіцыст, выдавец. Заснаваньнік у Гародні спартовага таварыства “Сокал”.

16 лістапада

Дзень Маці Божай Вострабрамскай – апякункі Беларусі.

17 лістапада

115 гадоў таму (1906) – У в. Гібінята (Ашмянскі пав., цяпер Валожынскі р-н) нарадзіўся Янка Багдановіч, беларускі пісьменьнік, мемуарыст, вязень савецкіх канцлягероў. Выхоўваўся ў Барунскім дзіцячым прытулку.

19 лістапада

25 гадоў таму (1996) – З станцыі Яцукі (Дзятлаўскі р-н) адпраўлены эшалён з апошняй ракетай “Тополь”. Беларусь стала бязьядзернай дзяржавай.

23 лістапада

155 гадоў таму (1866) – У Кракаве памёр Адам Кіркор, беларуска-польскі гісторык, этнограф, археолаг, публіцыст, грамадзкі дзеяч.

26 лістапада

130 гадоў таму (1891) – У в. Арляняты (Смургонскі р-н) нарадзіўся Янка Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, мовазнавец, гісторык, перакладнік, выдавец, публіцыст, педагог, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

27 лістапада

100 гадоў таму (1921) – У в. Клешнякі (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Уладзімер Тарасевіч, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа (ЗША).

29 лістапада

195 гадоў таму (1826) – У Вільні памёр Вікенці Герберскі (нар. у Слоніме у 1784 г.), медык і педагог.

60 гадоў таму (1961) – У Гародні ўзарваны і зьнішчаны касьцёл Фара Вітаўта.

30 лістапада

50 гадоў таму (1971) – Памёр Уладзімір Корбан, беларускі пісьменьнік, байкапісец, перакладнік. У 1946-48 гг. жыў і працаваў ў Лідзе.

30 гадоў таму (1991) – У в. Мядзьведзічы (Ляхавіцкі р-н) памёр Вацлаў Пянткоўскі, каталіцкі сьвятар, асьветнік. Перад другой сусьветнай вайной служыў прэфектам наваградзкай гімназіі.