18 лістапада ў Гародні пачнецца чарговы судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў у 2020 годзе.

Чарговы на лаве падсудных Дзмітрый Горбач. Яго вінавацяць паводле артыкулу 342, частка 1 Крымінальнага кодэксу.

Суддзя на працэсе – Віталь Лабоцкі.

Разгляд справы пачнецца ў 14.45 у судзе Кастрычніцкага раёну Гародні (вуліца Дубко-9).