Калі ў вас быў суд, з рашэннем якога вы не згодныя, карыстайцеся сваім правам на абарону — абскарджвайце пастанову аб прыцягненні вас да адміністрацыйнай адказнасці, незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.
Прапануецца бясплатная юрыдычная дапамогу кожнаму, хто звернецца ў «Вясну» па дапамогу ў абскарджанні незаконных пастановаў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па фактах катаванняў з боку сілавікоў і падтрымку тым, хто гатовы дамагацца прыцягнення злачынцаў да адказнасці ў рамках універсальнай юрысдыкцыі, знаходзячыся ў Літве.
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»:
Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org
