Стала вядома, што зняволенага мастака Алеся Пушкіна перавялі ў турму на Валадарскага.

Яго новы адрас для лістоў: Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Алеся Пушкіна ўзялі пад варту за намаляваны партрэт удзельніка антысавецкай партызанскай барацьбы Яўгена Жыхара. Карціна экспанавалася на выставе ў Гародні. За гэты партрэт на мастака пачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы яго ў рэабілітацыі нацызму.

Алесь Пушкін намаляваў апошнім часам сваіх сукамернікаў. Палітвязень даслаў новыя малюнкі з серыі «Сукамернікі».