Міжнароднаму сакратару Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Валянціну Аскірку прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Валянціна прызналі вінаватым паводле артыкулу 24.23 («парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў»). Прысуд 18 лістапада абвесціў суд Ленінскага раёну Гародні.

Аскірка быў затрыманы 16 лістапада — яго забралi з заняткаў у прыватнай школе, дзе ён выкладаў. Раней Валянцін быў выкладнікам гарадзенскага Купалаўскага ўніверсітэта і ў мінулым жніўні падпісваў заяву супраць гвалту сілавікоў. Пасля гэтага яго звольнілі.