Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна накіравалі ў Навінкі для правядзення псіхіятрычнай экспертызы.

30 лістапада будзе 8 месяцаў, як Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі. За гэты час яго неаднаразова кідалі ў карцар, прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні – аднак мастак адмовіўся.

Палітвязню Алесю Пушкіну пагражае да 12 гадоў зняволення за паказ на выставе ў Гародні партрэту Яўгена Жыхара – удзельніка пасляваеннага антысавецкага супраціву. Паводле ўладаў, гэта «рэабілітацыя нацызму».