Беларуская дыяспара Беластока прыйшла ў цэнтр горада на Рынак Касцюшкі, каб паказаць, што яны нязгодныя з тым, што адбываецца ў Беларусі. «Шакаваны тым, як рэжым выкарыстоўвае мігрантаў у якасці ціску на Еўразвяз. А ў цемры беларускіх турмаў працягваюцца гвалт і беззаконне. Там знаходзіцца больш за 1000 палітзняволеных. Іх катуюць, збіваюць і забіваюць. Заклікаем міжнародную супольнасць на весціся на шантаж дыктатара, і прызнаць яго і яго паплечнікаў тэрарыстамі, і працягваць ціск на яго рэжым», – адзначылі ўдзельнікі акцыі ў Беластоку.

Больш за паўсоткі беларусаў прыйшло ў Беластоку на акцыю салідарнасці.

„Ніякіх размоваў з дыктатарам! Жыве Беларусь!” ды іншыя лозунгі гучаць на акцыі. Плакаты на акцыі кажуць пра тое, што Беларусь сядзіць у турме, праз іх пратэстоўцы патрабуюць свабоду свайму народу. Таксама прысутныя на акцыі прасілі падпісаць петыцыі пра непрызнанне Лукашэнкі і яго ўраду.

Беларускае Радыё Рацыя