Берасцейскаму палітвязню Юрыю Касцюку замянілі «хімію» на турму.

Палітвязень Юрый Касцюк быў засуджаны да 1 году “хіміі” за здзёрты ў Берасці з гатэлю чырвона-зялёны сцяг. Тэрмін ён адбываў у “папраўчай установе” адкрытага тыпу №24 у Гародні, што па вуліцы Лідскай.

23 лістапада прайшоў суд па замене пакарання на больш строгае.

Як расказаў сам Юрый, у яго назапасілася некалькі парушэнняў. Адно з іх — гэта адхіленне ад маршруту (паехаў аўтобусам з працы, а не пайшоў пешшу). Яшчэ чатыры парушэнні за тое, што спаў у неналежны час у выходныя дні. За апошнюю такую правіну яго накіроўвалі на пяць сутак у ШІЗА.

Па інфармацыі брэсцкай «Вясны», сувязь з Юрыем пасля суда знікала, гэта можа значыць, што яго накіравалі ў гарадзенскую турму.

💌Пісаць Юрыю Касцюку трэба на новы адрас:
Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1