24 лістапада 1996 года з парушэннем заканадаўства ў Беларусі быў праведзены рэферэндум.

Рэфэрэндум скасаваў дзеянне Канстытуцыі 1994 году. У яго выніку Вярхоўны Савет 13-га склікання распушчаны, Дзень незалежнасці перанесены на 3 ліпеня, забаронена купля і продаж зямлі, у заканадаўстве пакінута смяротнае пакаранне.
4 пытанні, якія выставілі на рэферэндуме, былі ініцыяваныя прэзідэнтам Лукашэнкам, яшчэ 3 — беларускім парламентам. Па афіцыйных выніках рэферэндуму прагназавана былі падтрыманыя дзве прапановы прэзідэнта, прапановы парламента не былі падтрыманыя.

У 1996 годзе ў Беларусі абвастрыліся супярэчнасці паміж прэзідэнтам і парламентам, краіна ўступіла ў паласу палітычнага крызісу. У жніўні 1996 года Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці рэферэндум па ўнясенні ў Канстытуцыю змяненняў і дапаўненняў, якія істотна пашыраюць правы прэзідэнта і ператвараюць рэспубліку з парламенцка-прэзідэнцкай у прэзідэнцкую, а таксама па шэрагу іншых пытанняў, якія мелі вялікі грамадскі рэзананс.

Вярхоўны Савет прызначыў правядзенне рэферэндуму на 24 лістапада 1996 года і таксама вынес пытанне аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю, якія ператвараюць рэспубліку ў парламенцкую.