Палітвязня Ігара Банцэра адправілі ў ШІЗА на 10 сутак.

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», палітзняволенага рок-музыку Ігара Банцэра сёння, 25 лістапада, пасадзілі ў штрафны ізалятар на 10 сутак за тое, што запісаў відэа «Медыязоне» пра ўмовы ўтрымання на «хіміі», дзе адбывае пакаранне, і паказаў, як яму праз краты перадаюць ежу. Гэта супрацоўнікі ПУАТ №9 палічылі парушэннем рэжыму.