Чарговая акцыя салідарнасці са зняволенымі лідарамі Саюзу палякаў у Беларусі Анджэем Пачобутам і Анжалікай Борыс прайшла ў Беластоку. Яна адбывалася 25 лістапада, роўна 8 месяцаў таму Пачобут і Борыс былі затрыманыя і пасля арыштаваныя. Акцыю арганізоўваю Саюз палякаў у Беларусі – тыя яго актывісты, якія зараз апынуліся на выгнанні. Традыцыйна актыўны ўдзел у салідарнай акцыі ўзялі і прадстаўнікі беларускай супольнасці. Усяго каля помніка Ежы Папялушку сабралася каля 50-60 чалавек.

Выступае Марына Цішкоўская
Удзельнікі акцыі выклалі запаленымі знічкамі слова “Вольнасць” па-польску
Выступае Сяргей Верамеенка

Удзельнікі акцыі ў канцы пачалі падпісваць паштоўкі палітвязням.