З 28 лістапада гарадзенскі дзяржаўны аўтапарк аднаўляе рух па міжнародным маршруце да Варшавы.

Аўтобусы будуць выязджаць з аўтавакзалу Гародні ў 23:10 па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях; адпраўленне з Варшавы — у 10:30 на наступныя дні – ў аўторкі, чацвяргі, суботы і панядзелкі. Аўтобусы будуць ехаць праз пераход Пагранічны-Баброўнікі.

Цана білету з Гародні да Беластоку — 40 рублёў, з Гародні да Варшавы — 60 рублёў. Хатніх жывёлаў часова не перавозяць.

У пачатку верасьня ўрад унёс зьмены ў правілы выезду за мяжу праз наземныя пункты пропуску.

Паводле пастановы Савету Міністраў № 504, тыя, хто мае від на жыхарства, пашпарт для пастаяннага пражывання ў іншых краінах ці іншы дакумант, які пацвярджае права на сталае або часовае пражыванне за мяжой, а таксама беларусы, якія працуюць ці вучацца за мяжой і здольныя гэта пацвердзіць адпаведным дакумантам, і замежнікі, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў Беларусі (пры выездзе ў краіну свайго грамадзянства) могуць выязджаць праз наземныя пункты раз на тры месяцы — раней можна было скарыстацца такой магчымасцю раз у паўгады.