Памежны пераход у Кузніцы пакуль не адкрываецца. Пра гэта сярод іншага ў аўторак, 30 лістапада, паведаміла на адмысловым брыфінгу прэс-сакратарка польскай памежнай аховы Анна Міхальска.

Сітуацыя на мяжы па-ранейшаму застаецца напружанай. У ноч на 30 лістапада былі зафіксаваныя чарговыя спробы ўварвання мігрантаў з боку Беларусі на тэрыторыю Польшчы.

Міхальска сказала, што польскі бок будзе глядзець і сачыць, як далей будзе развівацца агульная сітуацыя на сумежжы. Дакладна ведама, што бліжэйшымі днямі памежны пераход у Кузніцы не будзе адкрыты.