1 снежня па ўсёй Беларусі адбываюцца ператрусы.

На дадзены момант праваабаронцам «Вясны» вядома пра вобшукі ў мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целепуна, у актывістаў з Віцебска Уладзіміра Кійко і Мікалая Качурца, а таксама ў крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага.

У Гомелі прыйшлі да журналісткі Ларысы Шчыраковай, а пасля ператрусу яе павезлі на допыт.

Акрамя гэтага, ад 7-й раніцы праходзяць масавыя ператрусы ў Менску. Па інфармацыі праваабаронцаў, з вобшукамі прыйшлі мінімум да 10 чалавек.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў вясноўскім тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

фота мае ілюстрацыйны характар