1 снежня раніцай затрымалі гарадзенскую журналістку, сябру БАЖ, Надзею Болатаву. Пасля допыту яе адпусцілі.

У яе дома быў праведзены вобшук. Саму Болатаву вазілі на допыт ва Упраўленне дэпартаменту фінансавых расследаванняў.
Паводле папярэдняй інфармацыі журналістка праходзіць сведкай па нейкай крымінальнай справе. У той справе маюцца яе асабістыя перапіскі.
Надзея Болатава – сяброўка блогера Vadimati, які знаходзіцца пад следствам. Журналістка частка наведвала судовыя паседжанні ў розных гарадзенскіх судах, дапамагала палітвязням і іх сем’ям.