У Гародні працягваецца “зачыстка” культурнай прасторы. На гэты раз звольнілі з працы дырэктарку гарадской галерэі, што па вуліцы Ажэшкі, Ірыну Сільвановіч.

Звольненая Ірына Сільвановіч працавала загадчыцай дзяржаўнай выставачнай залы 17 гадоў. Разам з мужам, мастаком Аляксандрам Сільвановічам яна стварыла ў горадзе культурны цэнтр «Фестывальны».

Да гэтага 10 гадоў жанчына была намесніцай дырэктара і дырэктаркай першай у Беларусі прыватнай галерэі «У майстра».

У лістападзе Ірыну звольнілі «па дамове бакоў», што стала для яе поўнай нечаканасцю.

Пасля падзей жніўня-2020 яна падпісала адкрыты зварот работнікаў культуры супраць гвалту і за новыя выбары. Калі ў Гародні адбываліся маштабныя жнівеньскія пратэсты, Ірына Сільвановіч разам з мужам выступала са сцэны на плошчы Леніна падчас шматтысячнага мітынгу.

belsat.eu