Кнігу палітвязня Міколы Дзядка «Фарбы паралельнага свету» выдалі на нямецкай мове. У выданні Мікола распавядае пра арганізацыю працы карных органаў у Беларусі і сістэму ўціску асобы. Частка твору напісаная за кратамі.

У 2017 годзе Беларускі ПЭН-цэнтр узнагародзіў «Фарбы паралельнага свету» прэміяй Францішка Аляхновіча як лепшую кнігу, напісаную ў зняволенні. 10 лістапада аўтару прысудзілі чарговыя 5 гадоў калоніі.