У Бярозаўцы 3 снежня быў затрыманы мясцовы журналіст Юры Дзяшук. Яго завезлі ў Ліду, дзе дапыталі, а пасля адпусцілі. Зараз ён пад падпіскай аб неразгалошванні.

Прычыны затрымання невядомыя, але вядома, што раней Дзяшук быў у статусе падазраванага па крымінальнай справе падтрымкі на прысудзе Вітольда Ашурка.