Cілавікі працягваюць кожны дзень урывацца ў дамы беларусаў і затрымліваць іх па палітычных матывах. Іх катуюць і ўтрымліваюць у ізалятарах у нечалавечых умовах. Акрамя гэтага, на некаторых затрыманых бесперапынна складаюць пратаколы, каб некалькі месяцаў трымаць іх у няволі.

У лістападзе праваабаронцы зафіксавалі не менш за 275 затрыманняў. Усяго за мінулы месяц суддзі прызначылі мінімум 12 штрафаў на агульную суму 18 270 рублёў (630 базавых велічыняў) і арыштавалі мінімум 81 чалавека агулам на 1 143 сутак.

Вясна/Правы чалавека ў Беларусі