Паводле арганізацыі, пачынаючы з 1-га снежня больш як у двух дзясяткаў валанцёраў Праваабарончага цэнтру «Вясна» адбыліся ператрусы. Многіх пасля гэтага затрымалі, дапыталі, прымусілі даць падпіскі аб неразгалошванні інфармацыі.

Паводле праваабаронцаў, Крымінальна-працэсуальны кодэкс Беларусі абавязвае забяспечыць адкрыты судовы разгляд крымінальных спраў. Выключэнні магчымыя толькі ў строгіх межах юрыдычных нормаў. Кіраўніца валанцёрскай службы „Вясны” Марфа Рабкова ўжо больш за 14 месяцаў за кратамі. За гэты час ёй некалькі разоў мянялі абвінавачанне. Старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі і яе актывісты Леанід Судаленка, Валянцін Стэфановіч, Уладзімер Лабковіч таксама зняволеныя. „Вясна“ ўслед за ААН адзначаюць важную і прагрэсіўную ролю валанцёрства: добраахвотнікі ствараюць рух, арыентаваны на патрэбы людзей, з тым, каб дапамагчы будаваць лепшую будучыню для ўсіх нас», — гаворыцца ў заяве арганізацыі. „Мы заяўляем рашучы пратэст у сувязі з чарговым этапам ціску на арганізацыю і яе валанцёраў, асуджаем парушэнне правоў чалавека і свабод у якасці інструментаў ціску на праваабаронцаў і валанцёраў, а наогул — на ўсе сегменты грамадзянскай супольнасці, і пацвярджаем сваю гатовасць працягваць мірную легітымную дзейнасць па абароне і прасоўванні правоў чалавека„, – падкрэсліваецца ў заяве.