7 снежня суддзя суда Астравецкага раёна Дзмітрый Багдановіч абвесціў прысуд у дачыненні да грамадзяніна Расейскай Федэрацыі Дзмітрыя Гуртавога.

Перад пачаткам судовага працэсу

Ён абвінавачваўся ў тым, што ў адзін з чэрвеньскіх вечароў 2021 года, вяртаючыся з месца адпачынку, зняў разам з дрэўкам сцяг Рэспублікі Беларусь, які мацаваўся на сцяне памяшкання ўпраўлення працы і сацыяльнай абароны Астравецкага райвыканкама і аднёс дадому.

У судзе свае дзеянні Дзмітрый Багдановіч патлумачыў тым, што любіць гэты сімвал Рэспублікі Беларусь, а таму вырашыў упрыгожыць ім памяшканне па месцы жыхарства. Сцяг пры зняцці не пацярпеў, ніхто з пысутных у судзе сведкаў працэсу яго зняцця не бычыў, сам сцяг належаў прыватнай асобе, а падсудны грамадзянін, не ведаючы пра пачатую крымінальную справу, сам патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што сцяг у яго дома.

Тым не менш, следства, пракурор і суд кваліфікавалі дзеянні Дзмітрыя Багдановіча як здзек над дзяржаўным сімвалам. З гэтым пагадзіўся ў судзе і падсудны, хоць у час здзяйсненне інкрымінуемага “злачынства” так не лічыў.

У выніку па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пакаранне ў выглядзе 2 месяцаў арышту. Паколькі падсудны ўтрымліваецца пад вартай з 22 кастрычніка, то акурат да ўступлення прысуду ў законную сілу ён пакаранне адбудзе.