На магіле беларускага адраджэнца і дысідэнта Алеся Белакоза ў Гудзевічах паставілі помнік.

Пяць гадоў таму не стала заслужанага работніка культуры Беларусі, заснавальніка Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея Мастоўскага раёна Алеся Белакоза (1928-2016).

Да гэтага сумнага юбілею грамадскасць Гарадзеншчыны ўстанавіла помнік Алесю Белакозу на яго магіле ў вёсцы Гудзевічы.

Помнік Алесю Белакозу пастаўлены з каменя. На ім выбіта прозвішча і гады жыцця Алеся Белакоза, а таксама  праваслаўны крыж. Такую просьбу пры жыцці меў сам Алесь Мікалаевіч. Ён прасіў, каб на яго магіле стаяў помнік у выглядзе каменя з мясцовых палеткаў.