Праваабаронцы заклікаюць дасылаць вясноўцам ды іншым палітзняволеным калядныя бандэролькі. Наперадзе шмат святаў, таму маленькая бандэролька будзе добрым віншаваннем і падтрымкай для вязняў у няволі і створаць святочны настрой. Неабавязкова дасылаць шмат усяго, ім будзе прыемна атрымаць нават крыху садавіны.

Туды можна пакласці гарэхі, курагу, фінікі, цукаты, цукеркі, зефір, мармелад, пасцілу, халву, шакалад, печыва, сухары, апельсіны, мандарыны, грушы, яблыкі, лімоны, каву любую, чай ліставы, суп, бульбу і макароны, вяленае мяса, каўбасу (сыравяленая, сыравэнджаная), салёнае сала, салёную рыбу, сыр, цыбулю рэпчатую, свежую зеляніну, часнык, агуркі, памідоры, перац, канверты, маркі, аркушы паперы, асадкі, фламасцеры, алоўкі, сшыткі, цыгарэты, запалкі ды іншае.

‼️Звяртаем увагу, што НЕ трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц.

✨Падтрымаць палітзняволеных “вясноўцаў”:

  • СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
  • СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

📍Поўны спіс палітвязняў – prisoners.spring96.org (http://prisoners.spring96.org/). Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org (http://freeviasna.org/)