Украінец Сямён Сяменчанка адмовіўся адказваць на пытанні па крымінальнай справе Мікалая Аўтуховіча.

Мікалай Аўтуховіч

Экс-камандзір украінскага добраахвотнага батальёну „Данбас” Сямён Сяменчанка адмовіўся адказваць на пытанні следчых з Беларусі ў справе Мікалая Аўтуховіча.

Сямён Сяменчанка, фота http://www.5.ua

Сам Сяменчанка знаходзіцца ва Ўкраіне пад вартай паводле абвінавачання ў стварэнні „незаконнага ўзброенага фармавання”. У Шаўчэнкаўскім раённым судзе Кіева ён 8 снежня заявіў, што не захацеў дапамагаць „асудзіць беларускіх патрыётаў за тэрарызм”. Як вядома, ветэран вайны ў Афганістане, былы прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч праходзіць у Беларусі па крымінальнай справе аб тэрарызме.