Марфе Рабковай блакуюць лісты і не даюць прайсці УГД.

У палітзняволенай праваабаронцы Марфы Рабковай, якая амаль 15 месяцаў знаходзіцца за кратамі, ізноў не атрымліваецца дамагчыся медыцынскай дапамогі, а яе лісты блакуюць праз згадванне ў іх выстаўленых крымінальных артыкулаў.

На працягу апошняга тыдня (канец лістапада — пачатак снежня) Марфа Рабкова спрабавала дамагчыся прызначэння ёй ультрагукавай дыягностыкі, дзеля чаго напісала 6 заяў. Аднак пасля гэтага не было “ніякай рэакцыі”, як паведаміла Марфа ў адным са сваіх лістоў.

Акрамя таго, адміністрацыя СІЗА не выпускае лісты Рабковай, у якіх яна паведамляе пра колькасць прад’яўленых ёй крымінальных артыкулаў ці агучвае некаторыя з іх. Гэтыя лісты адміністрацыя папросту ёй вяртае.

Вясна/Правы чалавека ў Беларусі