Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў рэжым Беларусі спыніць рэпрэсіі супраць Анжалікі Борыс, Анджэя Пачобута ды іншых палітвязняў.

Журналіста Анджэя Пачобута і старшыню незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі Анжаліку Борыс арыштавалі ў сакавіку сёлета. Ім інкрымінуюць “распальванне нацыянальнай варожасці” і “рэабілітацыю нацызму”. Пазней стала вядома, што Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс адмовіліся ад вызвалення ў абмен на згоду пакінуць радзіму.

У той жа час іншыя актывісткі польскай дыяспары ў Беларусі — Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава — гэтай магчымасцю скарысталіся, іх без дакументаў, у парушэнне ўсіх правілаў, вывезлі ў Польшчу.