10 снежня адзначаецца Міжнародны день правоў чалавека. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.

Аднак сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі толькі пагаршаецца. За 2020-2021 годы грамадзяне краіны спазналі столькі рэпрэсіі і розных формаў ціску з боку ўладаў, якіх дагэтуль не было за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.

На дадзены момант за кратамі знаходзіцца 907 палітвязняў (https://prisoners.spring96.org/), сярод якіх сем праваабаронцаў з “Вясны” – Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк.

Мы заклікаем усіх ахвочых і салідарных 10 снежня далучацца да акцый, якія будуць праходзіць у розных гарадах свету, павіншаваць “вясноўцаў” з Міжнародны днём правоў чалавека, а таксама напісаць цёплыя словы для іншых палітзняволеных.

❓Пра якія акцыі вядома ўжо цяпер?

🔹Вільня, Літва. “Вясна” сумесна з хабам Imaguru арганізуе акцыю “Пошта салідарнасці” па падпісанню паштовак зняволеным праваабаронцам-вясноўцам і ўсім палітвязням краіны. 10 снежня можна прыйсці з 17 да 19 гадзін у салідарную прастору Imaguru і падпісаць паштоўкі ад “Майстэрні паштовак”, а праваабаронцы адправяць іх у беларускія турмы.
Адрас: Вільнюс, вул. Віцянё, 18, 5 паверх.
Уваход вольны, аднак абавязкова мець сертыфікат аб прышчэпцы і ахоўную маску.

🔹Кіеў, Украіна. Арт-паб “Торвальд” у Кіеве запрашае падтрымаць палітвязняў Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства змогуць адправіць лісты і падпісаць паштоўкі падтрымкі людзям у засценках, паўдзельнічаць у зборы сродкаў у падтрымку палітвязняў. З адпраўкай лістоў будзе дапамагаць ініцыятыва “Письма в клеточку”.
Адрас: Кіеў, вул. Фраметоўская, 2 (ст. м. Дзямееўская), арт-паб “Торвальд”. Пачатак у 19.30.

👉Па спасылцы (https://spring96.org/be/news/105986) інфармацыя пра акцыі будзе абнаўляцца.