Увечары 10 снежня ў Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з палітычна зняволенымі ў Беларусі. Прымеркаваная яна была да міжнароднага Дня сусветнай дэклярацыі правоў чалавека. Акцыя прайшла на вуліцы насупраць консульства Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі акцыі салідарнасці трымалі ў руках нацыянальную сімволіку і транспаранты з патрабаваннем вызваліць палітычных вязняў.