Стала вядома, што ОМОН арыштаваў сістэмнага адміністратара гарадзенскай паліклінікі нумар 3 Паўла Улевіча. Яго сілавікі забралі проста з працы.

“Чорнакашульнікі” уварваліся ў кабінет Улевіча, дзе ён працаваў за кампутарам і гвалтоўна затрымалі яго. Далей яго прымусілі сказаць на камеру, што затрымалі за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Улевіча вінавацяць у тым, што ён “пісаў гнеўныя каментары і быў падпісаны на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы”.