Вольга Івашына расказала пра змаганне за права перапіскі і атрымання карэспандэнцыі для зняволенага мужа Дзяніса Івашына.

Вольга Івашына паведамляе наступнае:

“5 лістапада я зьвярнулася ў гарадзенскі Дэпартамант выкананьня пакараньняў па тлумачэньне наконт супярэчлівых адказаў прадстаўнікоў адміністрацыі гарадзенскай вязьніцы што да дасланых Дзяніс Івашын лістоў сваім сваякам (ці то тры ён дасылаў у верасьні, ці то чатыры, не зразумела) і пра дзіўную гісторыю зь віншавальнай паштоўкай айчыму Дзяніса, якую то “канфіскуюць”, то дасылаюць адрасату.

6 лістапада, адпаведна, зварот патрапіў да Максіма Уладзіміравіча Лязоўскага, які нават наведаў НА ПАЧАТКУ ж лістапада Дзяніса дзеля высьвятленьня сытуацыі.Адказ мне за подпісам Юрыя Ігаравіча Трутко падрыхтаваны нібыта 23-га лістапада, аднак пячаткі-“здрадніцы” на капэрце сьцьвярджаюць, што дасланы ён быў толькі 6 сьнежня (глядзі фота) (да паштовай скрыні патрапіў. Прычым, капэрта нават не была запячатаная (перадаю прывіт РУП “Белпошта”, заўзятаму абаронцы “таямніцы перапіскі”).

На фота вы можаце ўбачыць, што адна з паштовых пячатак патрапляе на палоску абарончай паперкі, якую трэба зрываць дзеля таго, каб заклеіць ліст у капэрце, што давялося дзеля ўзору пачаць рабіць мне самой. Асабліва глыбокага й адэкватнага адказу не чакалася, але ж каб настолькі… Менскі ДВП хутка мае чакаць на працяг гэтага сэрыялу пра “паралельныя сусьветы”…