Жыхар Слоніма на гарадскім стадыёне падчас выканання дзяржаўнага гімна Беларусі перад пачаткам футбольнага матча не ўстаў са свайго месца. Міліцыянты палічылі, што тым самым ён учыніў адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае арт. 24.54 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Слонімскі стадыён

На судовым паседжанні мужчына пацвердзіў, што, знаходзячыся на стадыёне, перад пачаткам футбольнага матча захапіўся праглядам відэа на сваім мабільным тэлефоне і адразу не ўстаў. Узняўся са свайго месца прыкладна праз 15 секунд пасля пачатку выканання гімна і даслухаў яго ўжо стоячы.

Суддзя пастанавіў на падставе арт. 24.54 КаАП (незаконныя дзеянні ў адносінах да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь) аштрафаваць мужчыну на 10 базавых велічыняў (на суму 290 рублёў).