Увечары 14 снежня, пасля абвешчання вялізных карных прысудаў шасці беларускім палітвязням (Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, Уладзіміру Цыгановічу, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову) у Беластоку прайшла акцыя салідарнасці.
Праходзіла яна на вуліцы Электрычнай, як звычайна насупраць консульства Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі акцыі трымалі транспаранты і партрэты палітычных вязняў.






