У Мастах раніцай 16 снежня на працы затрымалі Галіну Цярэнцьеву — выкладчыцу сальфеджыа і музычнай літаратуры мясцовай Дзіцячай школы мастацтваў.

Затрыманне адбылося сёння раніцай. Па словах самой Галіны, яе затрымалі за «фота ў фэйсбуку». Паводле іншай версіі Цярэнцьеву затрымалі з-за ранейшай крымінальнай справы жыхара Мастоў Віктара Царыкевіча.