Амаль чатыры месяцы жонка палітвязня Дзяніса Івашына Вольга не атрымлівае лістоў. Прычыну такой затрымкі з лістамі нікто ёй не можа патлумачыць.

Пра сітуацыю з Дзянісам распавядае Вольга Івашына:

– Фактычна ніякага ліставання няма. Лісты не прапускаюць. Мы пакуль не можам зразумець прычыну. Звярталіся ў розныя інстанцыі. Адны нам спачатку пісалі адно, цяпер пішуць зусім іншае. Трэція ўвогуле адмаўляюцца штосьці казаць. Нейкі дзіцячы садок. Абсалютна не зразумела.

Па словах Вольгі Івашынай цяпер яе рабата – пісаць лісты мужу і дасылаць яму кнігі.

– Дзясяты месяц пайшоў, як Дзяніса забралі. Невядома яшчэ колькі будуць утрымліваць. Нічога не кажуць. У іх там усё сакрэтна, як звычайна. На дадзены момант мы маем свае нейкія грашовыя сродкі, яшчэ з ранейшых часоў, тое, што засталося з назапашанага. Ну і пенсіі бацькоў Дзяніса. Добрыя людзі часам дапамагаюць. І больш няма ніякіх магчымасцяў.

Журналісту Івашыну пагражае да 15 год зняволення, яго абвінавачваюць па двум артыкулам Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь: арт. 365 Крымінальнага кодэкса — умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў і арт. 356 Крымінальнага кодэкса — здрада дзяржаве. Беларускае Радыё Рацыя