Палітвязень Ігар Банцэр выйшаў на волю

Напомнім, што лідара гурта Mister X Ігара Банцара судзілі за вулічны перформанс, які ён здзейсніў у ноч з 4 на 5 верасня 2020 году, танцуючы ў ружовых шортах перад міліцэйскай машынай, а потым скінуўшы шорты і застаўшыся ў стрынгах. Пазней яму інкрымінавалі артыкул 339 Крымінальнага кодэксу.

Пад вартай Ігар Банцэр знаходзіўся з 20 кастрычніка. На самым пачатку судовага працэсу 3 сакавіка ён абвесціў сухую галадоўку. 19 сакавіка 2021 года суддзя Ленінскага раённага суду Наталля Козел прысудзіла Банцэру паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая “хімія”).

У час суду ён больш за два тыдні трымаў сухую галадоўку.

У час адбыцця прысуду яму прысудзілі перавод у калонію, але потым суд іншай інстанцыі адмяніў гэтае рашэнне. З 25 лістапада Банцара 22 дні трымалі ў карцары.