Праваабаронца Алеся Капуцкага ў Маладэчне засудзілі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Напомнім, што Алеся Капуцкага затрымалі 17 снежня ў Маладэчне. Два дні пра яго не было ніякай інфармацыі. Сёння, 20 снежня, высветлілася, што на яго склалі пратакол па частцы 2 артыкулу 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).