У Гародні чарговае затрыманне па дыфамацыйным артыкуле крымінальнага кодэксу. На гэты раз пад палітычны пераслед трапіў адзін з прадпрымальнікаў.

38-гадовага прадпрымальніка затрымалі прадстаўнікі Следчага камітэту за нібыта знявагу прадстаўніка ОМОНу.

Затрыманага прымусілі прызнаць сваю віну на відэакамеру.

Гарадзенец ў лістападзе бягучага году ў адным з тэлеграм-каналаў, які прызнаны ўладамі экстрэмісцкім, пакінуў выказванне на адрас прадстаўніка ОМОНу ГУУС Мінскага гарвыканкаму. З-за гэтага выказвання і пачалі крымінальную справу.