23 снежня а 18.00 на плошчы ля помніка Ежы Папялушкі ў Беластоку адбудзецца акцыя салідарнасці з арыштаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі – кіраўніком Саюза палякаў Анжалікай Борыс і журналістам Анджэем Пачобутам.

Гэтым разам гэта будзе сустрэча пад назвай «Калядная песня для Анжалікі і Анджэя». Лідары беларускіх палякаў ужо дзевяць месяцаў знаходзяцца пад вартай па падазрэнні ў «рэабілітацыі нацызму». Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

На жаль, сёлета яны не змогуць атрымаць асалоду ад Добрай Навіны ў сваім сямейным коле. Таму прысутныя на акцыі разам будуць спяваць калядныя песні і такім чынам выказваць сваю падтрымку зняволеным і іх сем’ям.

Арганізатары кампаніі: Саюз палякаў Беларусі і Падляшскае аддзяленне Згуртавання «Польская грамада».