Улады плануюць увесці крымінальную адказнасць за ўдзел у незарэгістраваных і ліквідаваных арганізацыях. Сёння ў першым і другім чытаннях “дэпутаты” прынялі змяненні ў Адміністрацыйны і Крымінальны кодэксы, наступны этап — іх павінны падпісаць Савет Рэспублікі і Аляксандр Лукашэнка. Гаворка ідзе пра крымінальную адказнасць за арганізацыю дзейнасці альбо ўдзел у дзейнасці: палітычнай партыі, іншага грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду, у дачыненні да якіх прынятае рашэнне аб ліквідацыі або прыпыненні дзейнасці, якое ўступіла ў законную сілу.

Такая ж адказнасць за ўдзел у арганізацыях, якія не прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю. У 2020-2021 гадах прайшла масавая ліквідацыя грамадскіх арганізацый. Колькасць ліквідаваных арганізацый складае 306, а тых, якія правялі самаліквідацыю, — 187.