За на­мі чар­го­выя дні, тыд­ні, ме­ся­цы, га­ды зям­но­га пра­мі­нан­ня на фо­не што­раз боль­шых вык­лі­каў, якія бур­ляць ва­кол нас. Аж цяж­ка зда­га­дац­ца, што кож­на­му з нас ёсць тым са­мым най­ця­жэйшым.

У кож­на­га свой лёс, свая гі­сто­рыя, свае вып­ра­ба­ван­ні. Тут ко­від­ная за­ра­за, тут ся­мей­ныя хва­ро­бы, чэр­гі да ле­ка­раў. Там ін­ф­ля­цыя, што ўжо пры­нес­ла ска­чок цэн. Але ў 2022 го­дзе ра­зам з цэ­на­мі кошт элек­т­ра­э­нер­гіі і га­зу мо­жа за­ба­лець кож­на­га з нас яш­чэ мац­ней. Зда­ва­ла­ся зу­сім ня­даў­на, што ма­ю­чы пяць­дзя­сят зло­тых мо­жам зра­біць па­куп­кі, якія даз­во­ляць на­быць яду на не­каль­кі дзён. Сён­ня ба­чыш, што за пя­ці­дзе­ся­ціз­ла­то­вую ку­пю­ру ку­піш столь­кі, што вер­неш­ся да­ха­ты амаль з пу­стой сум­кай. Лю­дзі па не­каль­кі ра­зоў аг­ля­да­юць цэ­ны і пе­ра­пыт­ва­юць пра­даў­цоў, што па­да­ра­жэ­ла з ас­ноў­ных пра­дук­таў хар­ча­ван­ня. Зна­ё­мыя ўлас­ні­кі не­вя­лі­кіх кра­маў рас­па­вя­да­юць, што пе­рад гэ­ты­мі свя­та­мі ўжо аб­мя­жоў­ва­юць коль­касць за­каз­ва­ных та­ва­раў вы­шэй­шай якас­ці.

Лю­дзі ра­зу­ме­юць, што каб пра­жыць, ад умоў­на­га пер­ша­га да пер­ша­га, трэ­ба аш­ча­джаць і ад­маў­ляц­ца ад уся­го. Гэт­кі на­строй вель­мі яр­ка ад­люст­ра­ваў­ся ў ат­ры­ма­най мною на днях смс-гра­фі­цы. Па­куп­нік ка­жа пра­даў­цу: «Дай­це па­чак мас­ла». У ад­каз пра­да­вец пы­та­ец­ца: «Ці за­па­ка­ваць на па­да­ру­нак?» Сум­ны гу­мар з вя­лі­кай до­ляй рэ­аль­най праў­ды пра наш ры­нак, на якім усе яго сег­мен­ты моц­на ра­заг­рэ­ты ін­ф­ля­цый­ным ро­стам цэн.

Пры тым так­са­ма наг­ля­да­ем за ня­ста­чай мно­гіх кам­па­нен­таў і фі­наль­ных пра­дук­таў, на якія пры­хо­дзіц­ца ча­каць тыд­ня­мі і на­ват ме­ся­ца­мі.Той, хто ра­шыў­ся на тэх­ніч­ныя ін­ве­сты­цыі са стал­лю, ці бу­даў­ні­чы­мі ма­тэ­ры­я­ла­мі, за­лом­вае ру­кі і ду­мае, якім чы­нам ат­ры­маць крэ­дыт у бан­ку, каб пак­рыць неп­рад­ба­ча­ную роз­ні­цу ў спла­на­ва­ных ра­ней вы­дат­ках. А з ча­го по­тым сплач­ваць чар­го­выя ра­ты па­зы­кі, ка­лі і яш­чэ ад­сот­кі за­раз уз­ра­ста­юць з кож­ным ме­ся­цам? Ма­ла­дыя гля­дзяць, як про­ста да ша­лен­ства нак­ру­ці­ла­ся спі­раль цэн на ква­тэ­ры. Ма­ры пра іх на­быц­цё ад­ля­та­юць так хут­ка, як кас­міч­ныя ка­раб­лі, адар­ваў­шы­ся ад Зям­лі.

Зда­ец­ца, што шмат­вя­ко­вая сі­стэ­ма апі­рыш­ча ча­ла­ве­ча­га жыц­ця і раз­віц­ця дзя­ку­ю­чы пры­ват­най улас­нас­ці і сва­ёй ма­ё­мас­ці, ста­не хут­ка толь­кі не­да­сяж­ным пры­ві­ле­ем для жмень­кі ўла­да­роў і спе­ку­лян­таў гэ­та­га све­ту, якім за­ма­ну­ла­ся поў­нае пад­па­рад­ка­ван­не ча­ла­ве­цтва — так­са­ма на­ро­даў і дзяр­жаў. Ні­чо­га ўлас­на­га і ад­чу­ван­ня ду­ман­ня ў та­кіх ка­тэ­го­ры­ях, гэ­та так­са­ма ві­да­воч­ны ідэ­а­ла­гіч­ны па­сыл, якім за­раз ап­ра­цоў­ва­юц­ца маз­гі асаб­лі­ва ма­ла­дым лю­дзям. Усё на пра­кат, крэ­дыт і без тра­ды­цый­ных каш­тоў­нас­цей. Без ча­ла­ве­чай улас­нас­ці ня­ма і ад­каз­нас­ці, так той аса­бі­стай, як і гра­мад­ска-дзяр­жаў­най. Про­ста мож­на быць толь­кі за­лож­ні­ка­мі і веч­ны­мі най­мі­та­мі. А мо­жна стаць толь­кі ўжо ня­воль­ні­ка­мі не­да­лё­кай бу­ду­чы­ні, які­мі бу­дуць ган­д­ля­ваць і пра­да­ваць у роз­ных кам­п­ле­мен­тар­на-клі­ма­тыч­ных ці ан­тыз­вя­ры­ных па­ке­тах. Адзін толь­кі Бог яш­чэ ве­дае, у якіх пры­ду­ма­ных ашу­кан­ствах і шан­та­жах. Але як прыг­ле­дзец­ца ўваж­лі­ва, то каб ад­вес­ці ўва­гу і ад­шу­каць мес­ца для Бо­га, то ў так пра­ек­та­ва­най уто­піі но­ва­га ча­ла­ве­ка і гра­мад­ства мес­ца Яму не прад­бач­ва­ец­ца.

Гі­сто­рыя бес­ча­ла­ве­цтва ўсіх ка­му­ні­стыч­ных і на­цыс­ц­кіх ідэ­а­ло­гій ця­гам гі­сто­рыі аж над­та вы­раз­на зніш­ча­ла ас­но­вы між­ча­ла­ве­чых су­ад­но­сін ва ўсіх яе вы­мя­рэн­нях. А ка­лі ўзга­да­ем не­ад’­ем­на з імі спа­лу­ча­ныя і, на жаль, здзей­с­не­ныя гэ­так зва­ныя «куль­тур­ныя рэ­ва­лю­цыі», то ўсе згад­кі пра та­ко­га кштал­ту зме­ны вык­лі­ка­юць у мя­не тры­во­гу за бу­ду­чы­ню ро­ду ча­ла­ве­ча­га. А тут яш­чэ як не бач за на­шы­мі пля­чы­ма ўспых­ну­ла гіб­рыд­ная вай­на з эміг­ран­ц­кім кры­зі­сам. І за­гас­ця­ва­ла, як зда­ец­ца, на­даў­жэй на бе­ла­ру­ска-поль­скае па­меж­жа. А ў са­мой Бе­ла­ру­сі на­да­лей лю­туе дык­та­тар, які хо­ча бяз­лі­тас­на за­біць бе­ла­ру­скую на­дзею для род­най мо­вы, гі­сто­рыі, куль­ту­ры сва­ёй не­за­леж­най дзяр­жа­вы.

Аса­бі­стыя, ся­мей­ныя, на­цы­я­наль­ныя спра­вы нак­ла­да­юц­ца што­дзён­ным ця­жа­рам на на­шы пле­чы і ду­шы. І ча­са­мі ўжо не ўця­міць, у якой рэ­аль­нас­ці пры­хо­дзіц­ца нам вы­жы­ваць і зна­хо­дзіць у ся­бе сі­лы для на­дзеі на тое леп­шае і свет­лае. Та­му ня­гле­дзя­чы на ўсё бла­гое, мне про­ста на­да­лей ве­рыц­ца, што свя­ты Раж­джа­ства Хры­сто­ва­га і но­вы 2022 год аб­до­раць яш­чэ ўсіх нас ве­рай, на­дзе­яй і лю­боўю.

Яў­ген Ва­па