Позна ўвечары 23 снежня ў Беластоку прайшла акцыя салідарнасці са зняволенымі лідарамі Саюзу палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам.

Удзел у ёй узялі некалькі дзясяткаў чалавек – беларусы і палякі – як беластоцкія, так і тыя, што былі змушаны эміграваць з Беларусі. Сярод прысутных быў польскі палітык, пасол у сейме Роберт Тышкевіч, які выказаў падтрымку як рэпрэсаваным палякам, так і беларусам, якія знаходзяцца за кратамі.