Палітвязня Дзяніса Івашына ў гарадзенскай турме зноў пасадзілі ў карцар. Пра гэта паведаміла жонка журналіста Вольга Івашына, яна даведалася пра карцар 24-га снежня, калі спрабавала перадаць Дзянісу перадачу.

На колькі дзён яго змясьцілі ў карцар і чаму — невядома.

Гарадзенскага журналіста затрымалі ў сакавіку гэтага года, яго звінавацілі паводле артыкулу 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў). У адным са сваіх артыкулаў Івашын выкарыстаў апублікаваныя на афіцыйным сайце гарадзенскай міліцыі звесткі, што стала падставай для затрымання.

У канцы кастрычніка Івашыну прад’явілі новае абвінавачанне — у «здрадзе дзяржаве». Цяпер яму пагражае да 15 гадоў зняволення.