23 тысяч беларускіх уцекачоў ад лукашэнкаўскага рэжыму прыняла Польшча з 18 жніўня 2020 года. Такую лічбу называе Памежная ахова Польшчы.

12 тысяч беларусаў трапілі ў Польшчу па гуманітарных візах, 3,4 тысячы чалавек папрасілі ў Польшчы міжнароднай абароны. А яшчэ 7,6 тысячы пераехалі ў рамках праграмы Poland.Business.Harbour.