30 снежня ўвечары ў Беластоку прайшла акцыя падтрымкі палітвязня Паўла Севярынца. У гэты дзень зняволенаму палітыку споўнілася якраз 45 гадоў. На акцыю, ініцыяваную прадстаўнікамі БХД, у цэнтры гораду сабралася каля 60 чалавек.

Акцыя традыцыйна перарасла ў агульную акцыю салідарнасці з усімі палітвязнямі Беларусі. Але найбольш гаварылі натуральна пра Паўла Севярынца. Выступілі Ян Абадоўскі, Георгій Дзмітрук, Сяргей Верамеенка. Прысутныя скандавалі “Жыве Беларусь!”. Пасля гэтага быў заслуханы аўдыёзварот маці Паўла Севярынца Таццяны Севярынец і відэазварот жонкі Паўла – Вольгі.