“Гарадзенская праваабарона” шчыра віншуе сваіх чытачоў з надыходным 2022-ым годам!

Няхай ён прынясе беларускаму грамадству свабоду і светлыя перамены! Няхай дабро і міласэрнасць напоўніць людскія душы, няхай любоў яднае сем’і. Здароўя вам і сілы духу, няхай справядлівасць і закон прыйдуць у беларускую дзяржаву. Няхай Бацькаўшчына будзе развівацца і сябраваць з суседнімі краінамі. Няхай беларуская культура працягне развівацца, а беларуская мова адраджацца ў грамадстве. Жадаем, каб усе палітвязні вярнуліся дадому і ў краіне не было больш незаконна рэпрэсаваных.

Веры ў лепшае і спаўнення надзей у 2022 годзе!!!