Цягам 2021 года ўлады Беларусі штодзённа працягвалі «барацьбу» з беларусамі і беларускамі, якія да гэтага часу выказваюць незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» таксама трапілі пад хвалю рэпрэсій і пацярпелі ад яе.

🔻Але гэта не перашкодзіла праваабаронцам падвесці вынікі мінулага году. Па інфармацыі Валанцёрскай службы «Вясны», за 2021 год беларускія суддзі вынеслі 3211 судовых рашэнняў.

💸З 1 студзеня 2021 года па «палітычных артыкулах» аштрафавалі мінімум 828 чалавек на агульную суму ў 35 942 базавых велічыняў. Гэта 1 мільён 42 тысячы і 318 рублёў (прыкладна 409 тысяч даляраў).

⚖️Арыштамі суддзі пакаралі мінімум 2 107 чалавек. Агулам у ізалятарах беларусы адбылі 32 125 сутак (амаль 89 гадоў на ўсіх). Па дадзеных «Вясны», за год з 3211 адміністрацыйных справаў за недаказанасцю віны спынілі толькі 13.

🔺Акрамя гэтага, праваабаронцы налічылі 6 443 затрыманні ў мінулым годзе.