Падтрымайце лістамі салідарнасці праваабаронцу Алеся Капуцкага, які адбывае арышт у маладэчанскім ізалятары.

🔹Нагадаем, Алеся Капуцкага затрымалі 17 снежня ў Маладзечне. На яго склалі пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 сутак. Алесь мусіў выйсці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд. Яго пакаралі чарговым 15-сутачным арыштам.

💌Дасылайце Алесю лісты і паштоўкі са словамі падтрымкі: Маладзечанскі ІЧУ, 222310, г. Маладзечна, вул. Галіцкага, 23, Аляксандру Капуцкаму