Выданне польскай нацменшасці Znadniemna.pl прызналі экстрэмісцкім.

Адпаведнае рашэнне прыняў Ленінскі раённы суд Гародні яшчэ 30 снежня.
Партал пісаў пра гісторыю, культуру, адукацыю, згадваў пра палітвязняў. Сайт унеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Нагадаю, старшыня незарэгістраванага ў Беларусі Саюза палякаў Анжаліка Борыс і сябра арганізацыі, журналіст Анджэй Пачобут з сакавіка мінулага году знаходзяцца за кратамі. Іх вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці”.