Старшыня і заснавальнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца ў СІЗА-1 ужо амаль паўгады.

Нядаўна ён даслаў ліст, у якім распавядае пра сябе:
“Час спыніўся. Я спакойна да гэтага стаўлюся, бо не заўсёды навіны і змены вядуць да добрага. Але цяжка ў гэтым выпадку пісаць змястоўныя лісты”.
“Узяў у бібліятэчцы трэці том Караткевіча і Мележа. Але праблема ў тым, што стамляюцца вочы. Улічваючы, што дні кароткія, я чытаю небагата. Максімум – 1,5 гадзіны ў дзень”.
“Я крыху прастыўшы, але не моцна. Спадзяюся, што праз пару дзён мая прастуда скончыцца”.
💌Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
