Лідскага суддзю Максіма Філатава прызначылі працаваць у Гарадзенскі абласны суд на 5 гадоў.

Філатаву 41 год. Раней ён працаваў у судзе Лідскага раёну. Ён засудзіў на 5 гадоў бярозаўскага актывіста Вітольда Ашурка, які пазней загінуў у шклоўскай калёніі. Філатаў судзіў таксама лідскага фельчара Алега Краўцова ў «рэйкавай справе», адправіў пад арышт гарадзенскага відэаапэратара Андрэя Фралова.

Максім Філатаў пакараў жыхароў Лідскага раёну штрафамі на 12420 рублёў і 94 днямі арышту. Ён адзіны з Гарадзенскай вобласці, хто асабіста трапіў пад санкцыі Еўразвязу.